|
|
|
жніўня 16, 2010
05:57 pm - Online або Offline Калі людзі не могуць сустрэцца асабіста, то віртуальныя зносіны ў іх будзяць тыя ж яскравыя эмоцыі, якія раней адчувалі нашы бацькі, ад чакання тэлефоннага званка каханых.
Калі людзі бачаць адзін аднаго кожны дзень, то менавіта, чаканне сустрэты дастаўляе больш эмоцый, чым віртуальныя гутаркі.
Нельга віртуальнай гутаркай, якая б яна яскравай, прыгожай і цікавай не была, замяніць сапраўдную асалоду ад дыскусіравання з чалавекам, ад яго інтэлекта і эмацыйнасці.
|
сакавіка 31, 2010
09:02 pm Што лепш: Не мець зносін з чалавекам, прысутнасць якога ў жыцці прыносіць пагрозу стабільнасці твайго ўнутранага свету, ці мець зносіны, але кожны дзень пражывать, як на вулкане?
Я максімалістка! Або ўсё, або нічога!
Лягчэй зусім адказацца ад чалавека, які чапляе тваё сэрца, чым жыць у стане падвешанасці... Каханне павінна быць узаемным..
|
сьнежня 17, 2009
12:43 am Ах, гэтыя зяленыя вочы... Чаму мне па жыцці трапляюцца 80% менавіта зялёнавокіх? Такога колера вачэй увогуле не існуе!!! )))
|
сьнежня 8, 2009
03:24 pm Усе нармальныя людзі спяць "от заката до рассвета". А я сплю "от рассвета до заката". І гэта мяне дабівае..
|
сьнежня 6, 2009
03:06 pm Які жах... Хромая Лошадь забрала больш сотні людзей. Навошта ёй яны?!?
А што самае страшнае, што рукаводства па паводзінам у такой сітуацыі няма. Толькі парады як захаваць жыццё пры звычайным пажары. Можа хто ведае?
|
лістапада 30, 2009
02:26 pm Мужчыны, Вам ніколі не спасцігнуць жаночы розум!!!
Нават мяне яны кожны раз здзіўляюць..
|
лістапада 26, 2009
08:17 pm - стэрыятыпы... Калі знаходжуся ў бацькоў больш чым суткі, пачынаю выразна бачыць хібы ў сямейным жыцці. Не, не тыя хібы, якія псуюць іх адносіны (яны адзін аднаго добра разумеюць і падтрымліваюць), а тыя, якія маглі б вельмі адмоўна сказацца на маім самастойным жыцці.
Заўсёды дзеці перабіраюць стыль жыцця і стэрыятыпы сваіх бацькоў. Многія, нават, не заўважаюць гэта і проста скардзяцца на жыццё. Кажуць, што не хочуць жыць так, як іх бацькі. А на справе атрымліваецца тое ж самае, бо ўбачыць і адсачыць стэрыятыпы бацькоў у сабе вельмі цяжка. Для гэтага трэба жыць асобна ад іх і пераасэнсоўваць жыццё розных іншых людзей, назіраць, аналізаваць і рабіць высновы.
Дзякуй Богу і, напэўна, маім бацькам, я ўжо даўно жыву асобна. З класа 10 ці 11. І стыль жыцця ў мяне зусім іншы і погляд на яго.
Вельмі бачны іх памылкі, але ім іх распавесці і раскласці па палічкам немагчыма, бо яны жывуць ва ўтульным для сябе свеце, такім знаёмым і звыклым, што нават, калі на нешта і скардзяцца, то змяняць сітуацыю ні ў якім разе не будуць. Гэта пагроза.
Шкада, можна было б жыць намнога лягчэй і лепш, калі б яны больш назіралі за іншымі людзьмі, аналізавалі і рабілі высновы. Ці можа я яшчэ маладая і нічога ў жыцці не разумею?..
Цікава, а калі можна будзе сказаць, што я мудрая і вопытная? Гадоў у 60? Калі свет 10 разоў зменіцца і нашыя дзеці, а можа, і ўнукі, будуць больш разумныя, а мы састарэлай мадэллю чалавека...
|
лістапада 12, 2009
01:04 am - Божа, гэта проста мара...

Даўно такой прыгажосці не бачыла.. Хачу...
|
лістапада 7, 2009
11:17 pm Люблю эгаістаў у ложку.
|
кастрычніка 26, 2009
12:08 am - Тэорыя адноснасці... Як хутка ўсё ў жыцці змяняецца.
Калі ўзгадваць усё паэтапна, то я зусім не такая, якой была год назад, і зуууусім не такая як 2 гады таму...
Нехта можа назваць гэта мудрасцю, нехта - сталасцю, нехта - вопытам.
А я лічу, што гэта ўсё залежыць ад абставін, у якіх ты знаходзішся ў дадзены момант. А яны змяняюцца вельмі хутка. Тое, што ты раней, нават, не ўспрымаў, зараз з'яўляецца неадемнай часткай твайго жыцця.
Колькі я не ганяюся за нейкай праўдай жыцця, колькі тэорый не будую, колькі не спрабую стварыць сістэм і класіфікацый, каб было прасцей жыць на гэтым свеце, усе яны разбіваюцца ў шчэпкі аб рэчаіснасць.
Тэорыя адноснасці руліць...
|
|
|